Центральная городская библиотека Барановичей

10
Краткое описание: Наша компания - Социокультурный центр города Барановичи, в котором созданы условия для полезного отдыха и развития интересов горожан. Активно популяризируется и сохраняется национальное наследие, приобретения мировой культуры. Проводятся воспитательные мероприятия по формированию здорового образа жизни, экологического мировоззрения, патриотизма и гражданской активности, правовой и этической образования, эстетическом развитии личности. / Подробнее
  • ЦБС Барановичи
  • пн - пт 10:00-19:00
  • сб 10:00-19:00
  • вс 10:00-19:00
ЦБС г. Барановичи ул. Ленина, 51, 53 +375-163-64-31-94 НАША АФIША:   ♦ 18.10. – праграма “Crazy Stories” з настольнымі гульнямі для наведвальнікаў бібліятэкі, якія вывучаюць англійскую мову, пройдзе ў адд..Подробнее
   
Краткое описание
Наша компания Социокультурный центр города Барановичи, в котором созданы условия для полезного отдыха и развития интересов горожан. Активно популяризируется и сохраняется национальное наследие, приобретения мировой культуры. Проводятся воспитательные мероприятия по формированию здорового образа жизни, экологического мировоззрения, патриотизма и гражданской активности, правовой и этической образования, эстетическом развитии личности.
О нас
Адрес г. Барановичи, ул. Ленина, 51, 53
тел. +375-163-64-31-94
Время работы 10:00-19:00
Кредо Шчыра запрашаем!
Юридическое лицо Государственное учреждение культуры "Централизованная библиотечная система г. Барановичи" УНП 291483642
Сайт, соцсети http://tavlay-library.by/
Центральная городская библиотека Барановичей Центральная городская библиотека Барановичей Центральная городская библиотека Барановичей Центральная городская библиотека Барановичей
Средняя оценка покупателей:   0 из 5

Нет отзывов об этом товаре.

ЦБС г. Барановичи

ул. Ленина, 51, 53

+375-163-64-31-94

 

Городская библиотека имени Тавлая Барановичи 


Городская библиотека имени Тавлая Барановичи 


Социокультурный центр города Барановичи, в котором созданы условия для полезного отдыха и развития интересов горожан. Активно популяризируется и сохраняется национальное наследие, приобретения мировой культуры. Проводятся воспитательные мероприятия по формированию здорового образа жизни, экологического мировоззрения, патриотизма и гражданской активности, правовой и этической образования, эстетическом развитии личности.


Описание

ЦБС г. Барановичи

ул. Ленина, 51, 53

+375-163-64-31-94

НАША АФIША:

 
♦ 18.10. – праграма “Crazy Stories” з настольнымі гульнямі для наведвальнікаў бібліятэкі, якія вывучаюць англійскую мову, пройдзе ў аддзеле дзіцячай і  замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая з удзелам педагога Наталлі Максімук. Пачатак у 15.00. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: заг. аддзела Н.А. Станкевіч/.
 
♦ 20.10. – вечар “Музычны факультатыў. Кот у мяшку” запрашае ў аддзел дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Тых, хто любіць добрую музыку і асеннія  гісторыі, чакае праграма-сюрпрыз. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 19.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/. 
 
♦ 24.10. – лекцыя “Грамадскія прасторы” пра гарадскую экалогію ад прадстаўнікоў “Зялёнага ўніверсітэта” маладзёжнай эка-ініцыятывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 12.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53  Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
 
♦ 24.10 – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 9 да 13 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў  (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14 да 18 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.
 
♦ 25.10. – класічны вечар “Муж і жонка Арловы” па апавяданню Максіма Горкага з удзелам валанцёра Ніны Жогалевай падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая.  Прысутных чакае абмеркаванне сюжэтнай лініі рамана, этычных аспектаў і псіхалагічных праблем персанажаў. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 / адк.: загадчык аддзела Н.А. Станкевіч/.
 
♦ персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая.  Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны  музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя  карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31  94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
 
♦ Інтэрактыўная алея “Кветкі маёй зямлі. Жаночы летапіс краіны” экспануецца на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” і прысвечана Году  беларускай жанчыны. У віртуальнай галерэі размешчаны кароткія звесткі аб знакамітых жанчынах  мінулых стагоддзяў, якія на працягу шматвекавой гісторыі Беларусі сваёй  дзейнасцю зрабілі значны ўнёсак у мастацтва, навуку, культуру і іншыя сферы жыцця нашай краіны, і нашых сучасніцах. Узрост: 12+ /адк.: намеснік дырэктара па асноўнай  дзейнасці Е.А. Барзілава, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/. 
 
♦ фотаконкурс “Горад выдатных людзей” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” арганізуецца супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ  імя В.П.Таўлая да 155-годдзя г. Баранавічы. На фотаконкурс прымаюцца сумесныя фатаграфіі (сумесны партрэт, рэпартажны здымак, сэлфі), на якіх абавязкова адлюстраваны адначасова: сам  аўтар працы і жыхар горада Баранавічы, які ўнёс уклад у яго развіццё, добраўпарадкаванне, культуру або эканоміку (ветэран, заслужаны работнік, ганаровы грамадзянін горада, прадпрымальнік,  урач, настаўнік, спартсмен, ваенны, мастак і г.д.). Фотаработы прымаюцца ў двух варыянтах: электронны (фармат JPG ці JPEG) і папяровы (фармат А3, фотапапера) да 31 кастрычніка ўключна.  Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх жадаючых ад 6 да 25 гадоў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
 
♦ інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы” экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” да 155-годдзя горада. Гэта вынік аднайменнага  фотамарафона, арганізаванага аддзелам дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Згодна з Палажэннем на конкурс прымаліся каляровыя або чорна-белыя  фотаздымкі, якія адпавядалі прапанаваным у ім тэмам. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны работы, якія набралі  найбольшую колькасць галасоў у сваіх намінацыях. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.
 
♦ Фотаэкскурс “Ажыўшая гісторыя” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ  імя В.П .Таўлая да 155-годдзя г. Баранавічы. Якімі былі Баранавічы 30, 40, 50 гадоў таму? Пра гэта лепш за ўсё могуць расказаць старыя фатаграфіі. Бібліятэчныя спецыялісты паспрабавалі “ажывіць” рэтрафатаграфіі Баранавічаў з дапамогай штучнага інтэлекту. Запрашаем “прайсціся” па баранавіцкіх вуліцах мінулых гадоў! Узрост: 12+.  Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова, бібліятэкар І.П. Гоўша/.
 
♦ Літаратурна віктарына “Якуб Колас – народны паэт Беларусі” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма  г. Баранавічы” да 100-годдзя надання Якубу Коласу звання народнага паэта Беларусі. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці нашага таленавітага пісьменніка. Узрост: 12+.  Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

♦ Метадычны веснік “2027. Юбілей класіка і яго кнігі” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае  выданне ўключае інфармацыю пра ўнікальныя выпадкі падвойных літаратурных юбілеяў, калі аўтар і яго твор адзначаюць свае важныя даты ў адным календарным годзе. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96  /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. 

♦ Інтэрактыўная гульня “Кодэкс правазнаўца” падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела інфармацына-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя В. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная  сістэма г. Баранавічы”. Інтэрактыўнае выданне прапануе праверыць узровень сваіх ведаў па прававой тэматыцы, адказаўшы на пытанні. Вы зможаце даведацца, дзе праходзіць тонкая мяжа паміж  адміністрацыйным праступкам і крымінальным злачынствам, чым пагражаюць парушэнні закона і якія наступствы чакаюць тых, хто іх дапусціць. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 32 10 / адк.: заг. аддзела В.І. Тугава/.
 
♦ Метадычны веснік “Сусветныя экалагічныя даты” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная  бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Інтэрактыўнае выданне ўключае інфармацыю пра галоўныя даты календара, прысвечаныя пытанням аховы прыроды і беражліваму  стаўленню да рэсурсаў Зямлі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. 
 
♦ Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя матэрыялы, прысвечаныя скульптурам малой формы, якія размешчаны на вуліцах  г. Баранавічы, і зроблена спроба звязаць іх з вядомымі літаратурнымі сюжэтамі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.